Абласны суд у Гродне прыняў рашэнне аб ліквідацыі кампаніі “Grodno Life Media”, якая выдае рэгіянальны партал Hrodna.life. Па рашэнні суда гэтая кампанія павінна быць ліквідавана не пазней за 30 лістапада.

 

Паводле пракуратуры, кампанія “праводзіць забароненую заканадаўствам дзейнасць”. Пракурор нагадаў, што кампанію “Grodno Life Media”, а таксама журналістаў Hrodna.life неаднаразова судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі”. Больш за тое, пракурор паведаміў, што раней суд прызнаў кантэнт тэлеграм-каналу Hrodna.Life экстрэмісцкiм.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)