28 жніўня ў Івацэвічах прайшоў матч 20-га тура Першай лігі Беларусі па футболе паміж Баранавічамі і Лідай.

 

Эфектнай перамогі з лікам 0-4 дабілася каманда Гродзенскай вобласці. Лідчане забілі па два галы ў кожным тайме, што ўмацавала татальнае панаванне на працягу ўсяго матчу. Вынік сустрэчы быў вельмі важным для абедзвюх каманд, бо і Ліда, і Баранавічы знаходзяцца ў ніжняй частцы табліцы Першай Лігі.

 

Лідзкая каманда заняла 10-е месца з 17 ачкамі, яшчэ горшае становішча ў баранавічаў, якія з 14 ачкамі занялі перадапошняе месца ў лізе.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)