Дні ўстойлівай энергетыкі пройдуць на Навагрудчыне з 16 па 22 верасня. Праграма ўключае цікавыя конкурсы, экалагічныя акцыi, выставы, квэсты і мноства іншых мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне жыхароў аб
спосабах эканоміі паліва і энергіі і абароне клімату ад шкоднага ўздзеяння.
Дні ўстойлівай энергіі – гэта наступны крок Навагрудка да таго, каб стаць зялёным горадам, у кiрунку павышэння культуры спажывання энергіі яго жыхарамі. Як і ў мiнулыя гады, актыўнымi ўдзельнікамi экалагічных акцый стануць вучнi з навучальных устаноў Навагрудка, моладзь, а таксама мясцовыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі арганізацый.
22 верасня ў рамках Дзён устойлівай энергетыкі таксама пройдзе акцыя “Дзень без аўтамабіля”, падчас якой жыхары змогуць скарыстацца бясплатным праездам ў грамадскім транспарце пры ўмове прад’яўлення вадзіцельскага пасведчання.