Увечары 23 жніўня 64-гадовая жанчына вярталася дадому і ў гэты ж момант на яе напаў мужчына, які трымаў у руцэ падобны на нож прадмет.

 

Зламыснік спрабаваў згвалціць сваю ахвяру, але жанчына аказвала актыўны супраціў. Яшчэ адзін мужчына заўважыў барацьбу і прымусіў агрэсара ўцячы.

 

Вярнуўшыся ў кватэру, жанчына вырашыла адразу не тэлефанаваць у міліцыю, а паведаміла пра здарэнне сыну, які потым накіраваўся ў тое самае месца, дзе злачынца здзейсьніў спробу гвалту на яго маці. Нечакана сын жанчыны заўважыў зламысніка і здзейсьніў грамадзянскае затрыманне і перадаў злачынцу ў рукі міліцыі.

 

На допыце мужчына прызнаўся ў яшчэ адным злачынстве, учыненым некалькімі днямі раней, 16 мая, калі з мэтай разбою, ен напаў на іншую жанчыну. Падчас допыту міліцыянты ўстанавілі, што мужчына ўжо быў неаднаразова судзімы і адбываў пакаранне ў турме.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)