11 верасня ў музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку адбылося культурна -асветніцкае свята пад назвай “Адам Міцкевіч у памяцi нашчадкаў”. Мерапрыемства было прысвечана 83 -годдзю стварэння музея.

Пляцоўка паўстала ў міжваенны час. Сёння музей Адама Міцкевіча – адзін з самых наведвальных музеяў Гродзенскай вобласці.

У гонар гэтай урачыстасці ў Навагрудку прайшоў сапраўдны баль. Гледачы не толькі ацанілі прыгажосць танцаў і артыстызм, але і ахвотна ўдзельнічалі ў майстар-класах па танцах XIX стагоддзя, якія падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскага клуба з Наваельні. 

Госці весела правялi час пад акампанемент юных музыкаў з Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама прынялі ўдзел у прэзентацыі – дэгустацыі страў паводле твораў Адама Міцкевіча, у тым ліку на падставе паэмы “Пан Тадэвуш”, якую падрыхтавала моладзь з Навагрудка.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)