У аўторак быў прызначаны новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Гэта Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзii ў 2014–2021 гадах, паведаміла прэс-служба Ватыкана.
Пасля адстаўкі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 3 студзеня ў сувязі з дасягненнем 75 -гадовага ўзросту біскуп Казімір Велікаселец быў абвешчаны часовым апостальскім адміністратарам.
Юзаф Станеўскі паходзіць з польскай сям’і. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе пад Гроднам ў вёсцы Заневічы, вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі, у Гродзенскай духоўнай семінарыі, затым атрымаў ступень магістра кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1995 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне. З 2005 г. рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
29 лістапада 2013 г. ён быў прызначаны папам Францыскам дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі, 1 лютага 2014 г. быў высвечаны на біскупа. З чэрвеня 2015 г. – генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў
Беларусі.