Паводле даследавання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, ажно 42,8% беларусаў адмоўна ставяцца да вакцынацыі супраць каронавіруса. Вынікі даследавання былі прадстаўлены на прэс -канферэнцыі 21 верасня.

Даследаванне было праведзена ў сакавіку 2021 года. На пытанне аб вакцынацыі супраць COVID -19 42,8% адказалі, што адмоўна ставяцца да вакцынацыі супраць каронавіруса, а 43,7% – станоўча. Некаторым было цяжка адказаць. На думку навукоўцаў з НАН, гэтая праблема з’яўляецца вынікам недастатковай дасведчанасці і паяўлення розных чутак у інфармацыйнай прасторы.

Тым часам чацвёртая хваля каронавіруса дасягнула Беларусі. За апошнія некалькі дзён у краіне зафіксавана рэкордная колькасць выпадкаў заражэння. У Гродне больш за 22% жыхароў – прышчапiлася першым кампанентам вакцыны. На сёння у Беларусі даступныя толькі дзве вакцыны: расійская Sputnik V і кітайская Verocel.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)