Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед паведаміў, што на працягу гэтага года 23 з больш чым ста польскіх навучальных устаноў у Беларусі былі зачыненыя.
Паводле яго слоў, гэтыя пляцоўкi рэалізоўвалі “антыдзяржаўную палітыку”, “ушаноўваючы злачынцаў”.
«Яны праводзілі дзейнасць, якая ніякім чынам не была звязана з мэтамі і задачамі, пададзенымі ў іх дакументах, яны ніяк не адпавядалі ідэалогіі нашай дзяржавы, а фактычна былі накіраваны на падрыўную дзейнасць. Урэшце, мы склалі спіс усіх польскіх бандытаў, якія знішчалі мірнае насельніцтва », – заявіў генеральны пракурор Беларусі ў фільме «Параллель «Польша», у якім распавядаецца пра «генацыд беларусаў, зверствы палякаў падчас Другой сусветнай вайны і спробы дзяржаўнага перавароту ў Мінску”.
Раней міністр адукацыі Беларусі заяўляў: “прыватныя дзіцячыя сады і паўлегальныя школы пад эгідай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх або рэлігійных аб’яднанняў у асноўным выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах,
яны сталі зародкамі каляровай рэвалюцыі. І іх супрацоўнікі і кіраўнікі апынуліся ў дэструктыўных арганізацыях розных узроўняў”.
на падст. kresy.pl