У інтэрв’ю дзяржаўнаму  журналісту, генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, назваў карту паляка элементам антыдзяржаўнай, падрыўной ппрацы.

Па словах генпракурора, карта паляка- гэта элемент падрыўной працы і антыдзяржаўнай дзейнасці, якая “была і працягваецца”.  

“Усё гэта элементы гібрыднай вайны, гэта ўсё элементы антыдзяржаўнай дзейнасці. Нават тыя “танцы на касцях”, якія рабіліся там прадстаўнікамі розных так званых адукацыйных цэнтраў, — гэта нi што іншае, як рэабілітацыя нацысцкіх злачынцаў, польскіх злачынцаў, і нi што іншае, як элементы раскладання знутры нашага грамадства, асабліва моладзі, фарміраванне з іх нейкіх перадавых атрадаў. Па сутнасці — рэалізацыя задум польскіх уладаў тут, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, — сказаў генпракурор.

Карта паляка – гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. Асобы, якія прэтэндуюць на атрыманне карты, павінны даказаць сваю сувязь з польскасцю, у тым ліку пацвердзіць хоць бы базавыя веды польскай мовы, і даказаць, што прынамсі адзін з бацькоў, бабуля або дзядуля цi прадзеды мелi польскае паходжанне.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)