Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, што некаторыя прадстаўнікі ААН у Беларусі выкарыстоўвалі грошы, прызначаныя для інвалідаў, на падтрымку пратэстоўцаў.

Паводле яго, генеральны сакратар быў папярэджаны пра гэта, але арганізацыя «парушыла дамоўленасць». 

«Мы папярэдзілі генеральнага сакратара пра гэта, хоць раней мы дамовіліся не даводзіць да агульнага ведама гэтыя факты, але раз гэтая арганізацыя парушыла нашу дамоўленасць, то мы зробім адпаведныя высновы і праінфармуем і наша грамадства, і ўсіх нашых партнёраў у рамках ААН», – запэўніў ён. 

Міністр замежных спраў падкрэслiў, што і генеральны сакратар, і яго намеснік заявiлi аб важнасцi працягвання сумесных намаганняў па ўмацаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне. Ён паведаміў, што ўзгоднены канкрэтныя дзеянні ў гэтым кірунку. 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)