Улады хочуць назваць 17 верасня адну з цэнтральных вуліц беларускай сталіцы. Таксама будзе новая вуліца імя савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна. З ініцыятывай выступіла ўпраўленне культуры выканаўчага камітэта горада Мінска. 

Камісія прапанавала назваць бульвар у гонар 17 верасня ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай і стадыёна «Дынама». 

Сёлета ўрад Беларусі ўвёў новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня. Раней гэтая дата была афіцыйна прызнана днём “уз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР”.

17 верасня – дзень узброенага нападу СССР на Польшчу, быў прызнаны ўладамі «сімвалам міру і яднання грамадства».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)