Савет Міністраў апублікаваў новую пастанову аб барацьбе з экстрэмізмам

У ноч на 14 кастрычніка на сайце нацыянальнага прававога партала Беларусі pravo.by апублікавана новая пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».

Згодна з новай пастановай, у спіс экстрэмістаў можна трапіць на падставе рашэння суда або рашэння МУС або КДБ. Міністэрства ўнутраных спраў будзе весці пералік органаў і асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і КДБ былі ўпаўнаважаныя прымаць рашэння аб прызнанні «групы грамадзян» экстрэмісцкім фарміраваннем. Пастанова дае судовым органам паўнамоцтвы вызначаць ці ўдзельнічае грамадзянін, прадпрымальнік або арганізацыя ў экстрэмісцкай дзейнасці.

Палажэннем таксама вызначаны тэрміны ўнясення суб’ектаў, прызнаных экстрэмісцкімі, у рэестр арганізацый, фарміраванняў і прадпрымальнікаў якія займаюцца экстрэмісцкай дзейнасцю.  Суды абавязаны не пазьней чым на працягу аднаго адня пасля уступлення прысуду ў сілу, накіраваць у Міністэрства ўнутраных спраў копію прысуду аб прызнанні арганізацыі экстрэмістскай. Тое ж самае тычыцца прысудаў прадпрымальнікам, прызнаным датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці, або прадстаўнікам міжнародных арганізацый. У выпадку прыняцця рашэнняў КДБ тэрмін паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў таксама складае адзін працоўны дзень пасля вынясення рашэння.

Міністэрства ўнутраных спраў абавязана апублікаваць свае даныя на сваім сайце на працягу трох дзён з моманту ўнясення юрыдычнай або фізічнай асобы ў спіс.

Палажэннем таксама прадугледжана магчымасьць апеляцыі для суб’ектаў і асоб, якія прызнаныя датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці. Згодна з тэкстам пастановы, скарга на рашэнне аб прызнанні суб’екта экстрэмісцкім павінна быць накіравана ў Міністэрства ўнутраных спраў не пазней чым за месяц з дня ўнясення суб’екта або асобы ў спіс. На разгляд такой скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў адведзены адзін месяц з дня паступлення ў Міністэрства ўнутраных спраў. У выпадку пакінутых без разгляду скаргаў тэрмін для адказу складае 7 дзён.

Напалохаць інтэрнэт-карыстальнікаў

Варта адзначыць, што перад публікацыяй адпаведнага пастановы Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй распаўсюджвала чуткі і пагражала падпісчыкам чатаў Telegram крымінальнай адказнасцю за падпіску на чаты паводле артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел ў ім».  У пастанове няма згадкі пра такую адказнасць, таму яна сама гэтыя чуткі абвяргае. Пазней упраўленне змякчыла рыторыку і часткова адступіла ад сваіх слоў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)