У Варшаве адзначылі дзень нараджэння арыштаванай беларускім рэжымам старшынi Саюза палякаў 

17 кастрычніка жыхары і госці Варшавы адзначылі дзень нараджэння зняволенай беларускім рэжымам кiраўнiчкi Саюза палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс. У акцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза палякаў, актывісты крэсовых арганізацыяў і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве. Кампанію арганізаваў Саюз палякаў Беларусі пры падтрымцы фонду Polska 360.

Нагадаем, Анжэліку Борыс арыштавалі 23 сакавіка ў г.зв «Польскай справе». Яшчэ адзін чалавек, арыштаваны за прыхільнасць да правоў польскай меншасці, — журналіст, член Рады Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут. На актывістаў Саюзу палякаў былі выстаўленыя абвінавачаньні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Распальванне варожасці»). Праваабаронцы прызналі Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута палітвязнямі.

fot.belsat.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)