Сёлета Анжаліцэ Борыс было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Ніжняй Сілезіі. Старшыня Саюза палякаў Беларусі не змагла асабіста з’явіцца на ўрачыстую, 12-ю сесію Ніжнесілезскага сходу. Не мае такой магчымасцi, бо знаходзіцца пад вартай. – Мы ведаем, што яна гэта перажыве, таму што яна моцная жанчына, – распавяла карэспандэнту выдання Gazeta Wrocławska Марыя Цішкоўская, член рады Саюза палякаў.

Цырымонія адбылася 16 кастрычніка ва Ўроцлаўскай оперы. Урачыстае пасяджэнне Ніжнесілезскага сейміка адкрыў яго старшыня Анджэй Ярох. Падчас адкрыцця свята Ніжняй Сілезіі выступіў і ваяводскі маршалак Цэзары Пшыбыльскі. 

Анжаліка Борыс, акрамя таго, што з’яўляецца старшынёй, выступае яшчэ і як абаронца польскай культуры і патрыятызму. Яна з’яўляецца настаўніцай польскай мовы. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна не толькі ўмацоўвала, але і аднаўляла польскую ідэнтычнасць у Беларусі. Яна змагалася за права свабодна выкладаць польскую мову і польскую гісторыю – чулi ў пахвале, якая папярэднічала прысваенню звання Civi Honorarium. — Нягледзячы на ​​шматлікія цкаванні, рэпрэсіі і пераследы, яна непахісна змагаецца за захаванне правоў польскай меншасці ў Беларусі. 

Анжаліка Борыс у канцы сакавіка, неўзабаве пасля пераабрання старшынёй Саюза палякаў, была арыштаваная разам з некалькімі сваімі супрацоўнікамі. Узнагароду ад яе iмя атрымала Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар Белсат TV і віцэ-старшыня СПБ Марэк Занеўскі.

– Вельмі важна, што ідэя прысвоіць Анжаліцэ Борыс званне ганаровага грамадзяніна Ніжняй Сілезіі знайшла падтрымку ў сейміку памiж рознымi падзеламi , – распавяла дэпутат Міраслава Стаховяк-Ружэцкая. — Ніжняя Сілезія памятае і падтрымлівае палякаў у Беларусі, што i знайшло адлюстраванне ў гэтай узнагародзе. 

на падст. gazetawroclawska.pl

fot. Paweł Relikowski / Polska Press

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)