Літоўскі патруль спыніў грузавік на мяжы з Польшчай. Уся акцыя была арганізавана ў рамках барацьбы з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай.
Паводле дакументаў, грузавік перавозіў дзверы з Эстоніі ў Германію. Але насамрэч у грузе было 800 каробак з 400 тысячамі пачкаў цыгарэт на 1,4 мільёна еўра. Мытнік размясціў фота, на якім бачны беларускія цыгарэты маркi «Фэст».
Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 19 кастрычніка. Гэта не адзіны выпадак кантрабанды беларускіх цыгарэт на гэтым тыдні. У нядзелю цыгарэты знайшлі ў іншым грузавіку з дзвярыма, у панядзелак – у скрынях з бульбяным пюрэ, у пятніцу – у колах трактара.