Жыхар Навагрудка здаваў па інтэрнэце неіснуючую кватэру, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

31-гадовы студэнт хацеў зняць кватэру ў Гродне. Ён знайшоў рэкламу ў сетцы. Вельмі прыстойная кватэра за 350 рублёў вабіць добрым рамонтам і даступнай цаной.

Падман выявіўся пры спробе кватаранта засяліцца. Кватэра належала іншаму чалавеку і здаваць яе ўладальнік не збіраўся. 

Праваахоўнікі ўстанавілі аўтара аб’явы. У здзяйсненні злачынства падазраецца 36-гадовы раней судзімы жыхар Навагрудка. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.209 КК “Махлярства”. 

на падставе s13.ru

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)