Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выступіла з ідэяй апублікаваць спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. 

“Неўзабаве сфармуем яшчэ адзін спіс, фізічных асоб (грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Ён таксама з’явіцца на сайце МУС, але на апрацоўку вялікага аб’ёму інфармацыі неабходны час”, – праінфармаваў начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі, каментуючы пастанову Савета Міністраў ад 12 кастрычніка 2021 г. № 575 “Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму”. У пералік патрапяць дадзеныя тых, хто ўжо асуджаны за экстрэмісцкія злачынствы, ён будзе рэгулярна абнаўляцца.

“Звесткі захаваюць на дыску пасля пагашэння судзімасці. На працягу гэтага часу ім будзе забаронена займаць пэўныя пасады (дзяржаўныя, вайсковай службы), займацца педагагічнай, выдавецкай і дзейнасцю, звязанай з легальным абаротам зброі, выбуховых рэчываў”, – адзначыў прадстаўнік МУС. 

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)