На беларуска-польскай мяжы ў нядзелю ўвечары, 24 кастрычніка, група з каля 60 нелегальных мігрантаў спрабавала фарсіраваць польскую мяжу, параніўшы пры тым двух польскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба польскай памежнай службы. 

Нелегальныя мігранты выкарыстоўвалі палкі і кідалі камяні ў польскiх памежнiкаў і салдат, у вынiку чаго пацярпела двух жаўнераў. 

У выніку агрэсіўнага нападу польскія памежнікі таксама атрымалі лёгкія траўмы, але ў дадзеным выпадку медыцынская дапамога не спатрэбілася. Канчаткова мігрантам не ўдалося прарвацца на польскі бок.

Сярод аcобаў, якія перасякалі мяжу, былі заўважаны беларускія вайскоўцы ў цывільным, якія пераразалі дрот агароджы. 

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)