З сённяшняга дня ў Беларусі перасталі працаваць iнфармацыйныя сайты медыя-выдання «Настоящее время» і беларускай газеты «Новы час». «Настоящее время» даволі часта асвятляла падзеі з Беларусі. «НВ» расiйскія ўлады ўнеслі ў спіс «замежных агентаў».  З іншага боку, газета «Новы Час» ужо раней трапіла пад увагу беларускiх ўладаў і пад ціскам была вымушана адмовіцца ад папяровага варыянту.

Нямецкі сайт Deutsche Welle таксама быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Расiйскамоўная версія нямецкай радыёстанцыі — даволi папулярная крыніца інфармацыі, якую ахвотна чытаюць у Беларусi.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)