Увядзенне абмежавальных мер з боку заходніх краін можа быць адчувальным для беларускай эканомікі, заявіў віцэ-прэм’ер Юры Назараў на паседжанні парламента, аб чым паведаміла прэс-служба Савета міністраў.
Гэтым летам ЗША падоўжылі сектаральныя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. У першую чаргу гэта закранула прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім».
“Яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны. Прывяду прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных мер ужо склалі 80 мільёнаў долараў”, – паведаміў віцэ-прэм’ер.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, беларускія ўлады прыкладаюць намаганні для захавання экспарту нафтапрадуктаў і выдзялення крэдытаў дзяржкампаніі “Нафтан”. Паводле яго слоў, гэта дазволіла НПЗ купляць нафту ў Расіі і інвеставаць у развіццё прадпрыемства.