29 кастрычніка беларусы Ўроцлава ўшанавалі памяць паэтаў, расстраляных падчас сталінскіх чыстак.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. на тэрыторыі Мінскай турмы НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: выбітных паэтаў, грамадскіх дзеячаў, навукі і культуры. Мяркуецца, што іх целы былі пахаваныя ў курапацкай глушы, дзе ў 1980-х былі выяўленыя масавыя пахаванні расстраляных людзей. Усяго ў Беларусі падчас найбуйнейшых чыстак з сакавіка 1937 па май 1938 г. было рэпрэсавана больш за 100 тыс. чалавек. Пазней большасць з іх былі рэабілітаваны. За некалькі месяцаў да расстрэлу ў Мінску былі спалены творы, якія не прайшлі цэнзуру.
Так званая ноч расстраляных паэтаў адзначаецца з 2017 года, калі актывісты адстаялі ахоўную зону Курапатаў ад будаўніцтва бізнес-цэнтру. З таго часу 29 кастрычніка пачалі адзначаць «Ноч расстраляных паэтаў». Сёлета беларускія дыяспары ўшанавалі памяць расстраляных больш чым у 30 гарадах за межамі Беларусі на трох кантынентах. Падобная акцыя прайшла і ва Ўроцлаве.
Падчас акцыі, сярод іншага, былі прачытаныя вершы прадстаўнікоў расстраляных паэтаў, а таксама пераклады на польскую, іспанскую і ўкраінскую мовы:
Юлі Таўбіна, паэта, перакладчыка – Я аптыміст, Ты помнішб помніш, безумоўна
Алеся Дудара, паэта, крытыка, перакладчыца – Цені блудзяць па твары, Трыялет.
Міхася Чарота, паэта, драматурга, празаіка, рэдактара, грамадскага дзеяча – Бунтар, Прысяга
Тодара Класторнага, паэта, перакладчыка – Кляновыя завеі.
Арганізатарам акцыі выступіла выступіла Суполка Беларусаў Уроцлава.