Партал Саюза палякаў на Беларусі znadniemna.pl паведаміў, што па ініцыятыве аддзела ў Лідзе была праведзена акцыя па добраўпарадкаванню польскіх могiлак. Таксама актывісты наведалі польскія могілкі ў іншых раёнах Гродзенскай вобласці, у т.л. у Васілішках, пад Шчучынам.
Спецыяльна перад Днём Усіх Святых і Задушкамі была арганізавана акцыя па вайсковых і цывільных магіл.
З меркаванняў бяспекі на фотаздымках не заўсёды відаць твары маўклівых герояў, якія даглядаюць магілы сваіх продкаў, якія змагаліся падчас Другой сусветнай вайны і ранейшых узброеных канфліктаў за захаванне польскасці на ўсходніх землях Рэспублікі Польшча. Людзі разумеюць, што цяпер, калі беларуская ўлада вядзе кампанію супраць палякаў, якія ўшаноўваюць воінаў польскага незалежнiцкага падполля ў часы Другой сусветнай вайны і жаўнераў Арміі Краёвай, нават прыбіранне салдацкіх могiлак можна трактаваць як злачынства- падае партал Саюза палякаў.
на падст. znadniemna.pl
фота Znad Niemna