USAID (Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці) мае намер закрыць свой офіс пры амбасадзе ЗША ў Мінску. Агенцтва ўдзельнічала ў розных міжнародных праграмах па развіцці і займалася сувязяззю з грамадскасцю.
“20 кастрычніка 2021 года беларускія ўлады праінфармавалі Злучаныя Штаты аб новых мерах, накіраваных на перашкаджэнне рабоце пасольства ЗША ў Мінску шляхам прымусовага закрыцця офісаў аддзела па сувязях з грамадскасцю пасольства і Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю, уключаючы Амерыканскі цэнтр у Мінску”,- напісана ў заяве спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі Джулі Фішэр.
Як гаворыцца ў заяве, гэтыя меры не прымусяць ЗША “адмовіцца ад працы па інфармаванні і ўзаемадзеянні з людзьмі, якая прыносіла карысць беларускаму народу і спрыяла развіццю адносін паміж грамадзянамі абедзвюх краін”. Адзначана таксама, што USAID аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі пачынаючы з 1990-х гадоў, у тым ліку гэта была падтрымка малога бізнесу, сем’яў у пацярпелых ад радыяцыі раёнах і дапамога ў барацьбе з COVID-19.
Згодна са статутам агенцтва, да асноўных напрамкаў яго дзейнасці адносяцца падтрымка сельскай гаспадаркі, эканамічнага росту, аховы здароўя, аказанне экстранай гуманітарнай дапамогі, дапамога ў прадухіленні канфліктаў і інш.