18-21 лістапада ў Навагрудку пройдзе Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Арганізатарамі кангрэса з’яўляюцца Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы», Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і парафiя св. Міхаіла Арханёла ў Навагрудку.

На з’езд былі запрошаны актывісты Pro-Life, члены сямейных малітоўных рухаў, вернікі, якія займаюцца духоўным усынаўленнем, і ўсе, хто пакутуе ад абортаў у сваіх сем’ях.

Cярод дакладчыкаў на кангрэсе выступяць, між іншым, кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, доктар тэалогіі і дырэктар еўрапейскага офісу Human Life International кс. Франчэска Джардана (Італія), каталіцкая сацыёлаг і пісьменніца Габрыэла Кубі (Германія), псіхолаг Ірына Мальцава (Расія), тэолаг і клінічны псіхолаг Іван Пузанаў (Віцебск) і іншыя.

Харчаваннем і начлегам удзельнікаў кангрэсу будзе забяспечваць парафія св. Міхаіла Арханёла (Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1).

“У нашай краіне ўжо 101 год з 18 лістапада 1920 года легальна забіваюцца дзеці ва ўлонні маці. Кожны дзень у Беларусі толькі з прычыны абортаў гінуць больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак, не кажучы пра знішчэнне эмбрыёнаў праз спіралі, гарманальныя сродкі і падчас ЭКО. Таму ў наш час асаблівым чынам “неабходная вялікая малітва за жыццё, якая ідзе праз увесь свет” (святы Ян Павел ІІ, Evangelium Vitae, 100)”, – адзначаюць арганізатары кангрэсу.

Даведка і рэгістрацыя:

тэлефон: +375 29 812 22 76 (viber)

Электронная пошта prolife.belarus@gmail.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)