3 лістапада ў амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Вільні пачалося 5-я міжнародная канферэнцыя пад назвай «Палякі ў Беларусі ад паўстання 1863-1864 гг. да ХХІ стагоддзя». Канферэнцыя праходзіць у сталіцы Літвы 3-5 лістапада.

У першы дзень сустрэча была прысвечана ў першую чаргу Рыжскай дамове. Дагавор быў заключаны ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. і завяршыў польска-бальшавіцкую вайну. Дагэтуль ацэнкі дамовы застаюцца спрэчнымi. Для адных гэта была параза польскай эліты, для iншых — неабходнасць і перамога рэалізму. Дакладчыкі распачалі цікавую палеміку наконт наступстваў дагавора для ўзаемаадносін паміж Польшчай, Беларуссю, Літвой і Украінай.

У сустрэчах прымаюць удзел гісторыкі з Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі.

Перад удзельнікамі канферэнцыі «Палякі ў Беларусі ад паўстання 1863-1864 гг. да 21 стагодздзя» выступіла лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.

Традыцыйна штогадовую канферэнцыю арганізаваў Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Дагэтуль сустрэчы праходзілі ў Гродне, але сёлета месцам для дыскусii арганiзатары выбралi Вільню.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)