Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета так званай Саюзнай Дзяржавы Расіі і Беларусі падпісаў указ “Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады”.

Дэкрэт які называюць «інтэграцыйным» з боку Расійскай Федэрацыі падпісаў Уладзімір Пуцін, які знаходзіўся на анэксаваным Расіяй Крымскім паўвостраве.

У адпаведнасці з падпісанымі дакументамі супрацоўніцтва плануецца паглыбіць па 28 кірунках эканомікі абедзвюх краін. Указ будзе інтэграваць у тым ліку падатковую палітыку і сацыяльныя праграмы, а таксама валютную і пенсійную сістэмы.

Сваю заклапочанасць існуючай сітуацыяй выказваюць палітыкі беларускай апазіцыі, на думку якіх падобныя крокі з боку Лукашэнкі могуць прывесці да поўнай страты Беларуссю суверэнітэту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)