Відэа «Малітва за Беларусь з кс. Вячаславам Барком, якое было размешчана 17 ліпеня гэтага года на YouTube-канале «Сапраўдная Беларусь!», прызнаны «экстрэмісцкім матэрыялам». Такое рашэнне было прынята пасля таго, як пракуратура Расонскага раёна апублiкавала заяву.
У гэтым відэаролiку бачна, як айцец Вячаслаў Барок прамаўляе да сабраных вернікаў на Замкавай плошчы ў Варшаве. Раней праз пераслед святар быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Айцец Вячаслаў Барок доўгі час служыў у каталіцкай парафіі ў Расонах на Віцебшчыне. У снежні 2020 года ён быў асуджаны на 10 сутак за «прапаганду нацысцкай сімволікі», пасля чаго быў вызвалены дзякуючы асабістаму ўмяшанню папскага нунцыя.
Святар не раз выказваў салідарнасць з пераследаванымі актывістамі польскай меншасці ў Беларусі.