Раніцай сацыяльныя сеткі запаланілі відэаролікі, на якіх можна ўбачыць тысячы людзей, хутчэй за ўсё, мігрантаў з Блізкага Усходу, якія ідуць у бок памежнага пераходу «Брузгі».
Беларускі бок гэтую інфармацыю не адмаўляе: «Польская памежная ахова неаднаразова паведамляла, як яна падштурхоўвае тысячы людзей у накірунку мяжы з Беларуссю. Абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў падштурхнулі бежанцаў да такога кроку адчаю», — так пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Як бачна, правакацыі беларускага боку выходзяць на новы ўзровень, а беларускія спэцслужбы імкнуцца да пастаяннай эскалацыі канфлікту з Эўразьвязам, асабліва з Польшчай.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што польскія жаўнеры прыгатаваныя да абароны польскай мяжы. Зараз на мяжы з Беларуссю дзяжураць больш за 12 тысяч салдат. Акрамя таго, павышана боегатоўнасць Войскаў Тэрытарыяльнай Абароны.
Here we go. Kuznica-Bruzgi border crossing between Belarus and Poland. pic.twitter.com/Ka32unWnYi
— Tadeusz Giczan (@TadeuszGiczan) November 8, 2021