Польскі бок прыпыніў працу пункта пропуску Кузніца і не выключае поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.

КПП у Кузніцы зачынены з аўторка, 9 лістапада. Больш за тое, польскі сейм хоча разгледзець сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Сярод парламентарыяў ёсць прапановы поўнасцю закрыць беларуска-польскую мяжу.

Варта адзначыць, што з 7 раніцы праз «Кузніцу» спыняецца рух усіх відаў транспарту. Людзей адпраўляюць у пункты пропуску ў Тэрэспалі і Баброўніках.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, будзе праведзена пазачарговае пасяджэнне Сейма, на якім будуць абмеркаваны розныя прапановы польскіх палітыкаў па вырашэнні памежнага крызісу. Напрыклад, учора з’явiлася прапанова аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю. Паседжанне адбудзецца ў Сейме Рэспублікі Польшча сёння ў 16.00 (па польскім часе).

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)