Палякі з Беларусі кажуць, што сёлетняе святкаванне Дня Незалежнасці стане для іх адным з самых складаных за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Яны таксама падкрэсліваюць, што дзяржаўныя СМІ ў Беларусі ствараюць вобраз Польшчы як варожай і агрэсіўнай краіны ў адносінах да беларусаў.

Кожны Дзень Незалежнасці ў нашай арганізацыі заўсёды пачынаўся са святой імшы і супольнай малітвы за Радзіму. Сёлета будзе тое ж самае. Людзі будуць збірацца ў асноўным у касцёлах, каб разам маліцца за Польшчу,— кажа Марэк Занеўскі ў інтэрвію Польскаму радыё.

Таксама старшыня лiдскага аддзела Саюза палякаў Ірэна Бярнацкая пацвярджае, што людзі не збіраюцца адмаўляцца ад святкавання Дня Незалежнасці:

– Мы будзем адзначаць гэтае свята. Будзе святая імша, будзем спяваць гімн Польшчы, патрыятычныя песні і будзем глядзець патрыятычныя фільмы пра незалежнасць, каб дзеці даведаліся пра сваю гісторыю.

Польскія актывісты адзначаюць, што лідары Саюза палякаў у Беларусі – Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут – знаходзяцца пад вартай больш за 7 месяцаў. Многім польскім дзеячам прыйшлося выехаць з Беларусі ў Польшчу пад пагрозай арышту.

на падст. IAR

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)