Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і краіны Еўразвязу абмеркавалi міграцыйны крызiс на польска-беларускай мяжы падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН. Краіны рашуча асуджаюць дзеянні афіцыйнага Мінска. Такая пазіцыя была выказана ў сумеснай заяве па выніках закрытых кансультацый у Радзе бяспекі ААН.
У апублікаванай заяве падкрэсліваецца, што Беларусь, кіруючыся палітычнымі матывацыямi, ставіць пад пагрозу жыццё і дабрабыт імігрантаў, якія сабраліся на мяжы. Яны таксама заявілі, што мэта Беларусі — «дэстабілізаваць суседнія краіны» і «адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ва ўласнай краiне».
«Мы заклікаем беларускія ўлады пакласці канец гэтай бесчалавечнай дзейнасці і не пагражаць людзям. Міжнародным арганізацыям павінен быць дадзены неадкладны і бесперашкодны доступ да мігрантаў, каб мець магчымасць аказваць ім гуманітарную дапамогу».
Падчас сустрэчы таксама ішла дыскусія пра санкцыі супраць беларускіх уладаў і тых, хто спрыяе міграцыйнаму крызісу на мяжы з Польшчай.
Przedstawiciel ONZ na granicy polsko-białoruskiej – migranci mają dwa wyjścia – wystąpić o azyl na Białorusi (!) lub wrócić do swojego kraju. ONZ pomoże. pic.twitter.com/7NDbRgJj9G
— Marek Reszuta (@Kaukaz_Observer) November 12, 2021