Беларускія спецслужбы дапамагаюць мігрантам знішчаць польскую агароджу на мяжы.
Інцыдэнт адбыўся ўначы, 13 лістапада, недалёка ад польскай вёски Чарэмча.
Як паведамляе польская Памежная Ахова, беларускія службы з дапамогай службовага аўтамабіля разрывалі калючы дрот і апракідвалі слупы агароджы. Беларускія службы спрабавалі перашкодзіць польскай старане выконваць свае абавязкі па ахове мяжы. Беларуская старана асляпляла палякаў страбаскопамі і лазернымі прамянямі.
Магчымасці незаконнага перасячэння мяжы чакала група каля сотні мігрантаў. Беларускія службы выдалі мігрантам сьлезацечны газ, які быў распылены ў бок польскіх службаў.
Nieopodal ok.100-os.grupa migrantów oczekiwała na możliwość nielegalnego przekroczenia granicy. Białorusini wyposażyli cudzoziemców w gaz łzawiący, który został użyty w kierunku polskich służb. Tej oraz kolejnym próbom nielegalnego przekroczenia gr. 🇵🇱🇧🇾zapobiegliśmy pic.twitter.com/aUq2WLbv0T
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 13, 2021
Нягледзячы на гэта, польскім службам удалося не дапусціць перасячэння мяжы.