Няшчасны выпадак адбыўся ўчора, 12 лістапада, падчас прызямлення дэсантнікаў падраздзялення ВПС Расіі. Аб гэтай сітуацыі паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.
Падчас прызямлення парашутыстаў адбыўся раптоўны моцны парыў ветру, які перашкодзіў парашуту нармальна функцыянаваць. Адзін з пацярпелых спрабаваў дапамагчы другому, але адлегласць да зямлі была занадта нізкай, што прывяло да гібелі абодвух вайскоўцаў.
Інцыдэнт адбыўся падчас раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі. Падчас вучэнняў расійскія дэсантнікі прызямліліся на палігоне «Гожскі», размешчаным у 50 км ад памежнага пераходу «Брузгі», дзе цяпер працягваецца міграцыйны крызіс, выкліканы дзеяннямі беларускага боку.