4 лістапада на аўтадарозе М11 «Ліда — Слонім — Быцень» у Воранаўскім раене адбыўся наезд на пешахода.

 

65-гадовая жанчына ехала на аўтамабілі «Фольксваген» з Воранава ў бок вёскі Беняконе. На 14-м кіламетры ўчастка дарогі адбыўся наезд на 28-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу ў забароненым месцы, паза пешаходным пераходам.

 

У выніку ўдару мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія раны, у сувязі з чым быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)