Сёння натоўп мігрантаў рушыў у бок памежнага пераходу «Брузгі». Іх суправаджалі ўзброеныя беларускія ciлавiкi.
Каля 12-й гадзіны на памежным пераходзе сабраліся сотні людзей.
Як паведамляюць СМІ, з польскага боку прывезлі вадамёты.
Палякі папярэджваюць мігрантаў праз гучнагаварыцелі пра наступствы незаконнага перасячэння мяжы.
Według danych @PolskaPolicja na zamkniętym przejściu granicznym w Kuźnicy Białorusini zgromadzili ok. 3,5 tysiąca migrantów. https://t.co/iTwbvu7mYO
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) November 15, 2021
🔴 Coraz większa grupa migrantów zbiera się na przejściu granicznym w #Kuźnica. pic.twitter.com/UMUAyVohDG
— MSWiA (@MSWiA_GOV_PL) November 15, 2021
Пра наступныя правакацыі піша і Міністэрства нацыянальнай абароны: «Гукі стрэлаў, верагодна, з халастых патронаў, — гэта штодзённасць, з якой сутыкаюцца нашы сiлавiкi».
Раней пра інструментальнае выкарыстоўванне Беларуссю мігрантаў паведамляла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. «Мігранты, у асноўным жанчыны і дзеці, вымушаныя падыходзіць да агароджы, каб беларускія СМІ маглі падрыхтаваць свае прапагандысцкiя матэрыялы».