З 12 гадзін дня ў лагеры мігрантаў на беларускім памежным пункце «Брузгі» адбыліся сутыкненні. Група мігрантаў пачала кідаць камяні ў польскіх памежнікаў. У адказ польскія сiлавікі былі вымушаны ўжыць вадамёты i шумавыя гранаты. У выніку агрэсіўных паводзінаў імігрантаў пацярпелі сем польскіх паліцыянтаў, афіцэр памежнай службы і вайсковец.
Паводле інфармацыі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, беларускія службы далi нелегальным мігрантам шумавыя гранаты.
Atak migrantów na przejściu granicznym w Kuźnicy. Migranci są bardzo agresywni, rzucają w kierunku polskich funkcjonariuszy i żołnierzy kamieniami pic.twitter.com/eCJTX6vQVq
— Ministerstwo Obrony Narodowej 🇵🇱 (@MON_GOV_PL) November 16, 2021
— Iншаземцы закідваюць польскія службы камянямі і прадметамі, якія выпускаюць дым. Чутны грукат, агрэсіўныя замежнікі кінулі палена праз калючы дрот, – піша Памежная служба Польшчы.
Niestety – w wyniku ataku osób inspirowanych przez stronę białoruską jeden z policjantów zostal dość poważnie ranny, aktualnie udzielana jest mu pomoc, karetka pogotowia przewozi Policjanta do szpitala, prawdopodobnie doszło do pęknięcia kości czaszki po uderzeniu przedmiotem. pic.twitter.com/IejViW6LjK
— Polska Policja 🇵🇱 (@PolskaPolicja) November 16, 2021
У адказ на гвалт з боку мігрантаў былі ўжытыя вадамёты і слезацечны газ.
Прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыi Марыюш Цярка паведаміў, што агрэсіўныя мігранты, якія нападалі на польскія службы на памежным пераходзе ў Кузніцы, былі супакоены.