13 лістапада адбылася доўгачаканая ўрачыстасць унясення ў касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах рэліквій благаслаўлёнай Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка.

На ўрачыстасці прысутнiчалi сёстры назарэтанкі, якія перадалі парафіі ў Карэлiчах рэліквіі мучаніц, і шматлікія вернікі. Урачыстую імшу адслужыў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

р

Сёстры ахвяравалі жыццё у абмен на 120 арыштаваных і асуджаных да смяротнага пакарання мясцовых палякаў. Масавыя арышты прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Навагрудка і ваколіц пачаліся ў ліпені 1943 г. Пасля зняволення жыхароў настаяцельніца сясцёр назарэтанак, сястра Стэла, заявіла аб сваёй волі ахвяраваць жыццё дзеля іншых. У рэшце рэшт, нацысты змянялі смяротны прысуд на высылку ў Германію, а некаторых адпусцілі. Усе яны перажылі вайну.

Сёстры былі беатыфікаваныя Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. у Рыме.

На падст. grodnensis.by

Фота: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)