У Лідзе на пешаходным пераходзе маладая жанчына, якая ехала на скутары, патрапіла пад колы пазадарожніка. Аб здарэнні паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

 

Каля гадзіны 16.05 па вуліцы Міцкевіча ехаў 62-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» ен накіроўваўся ў бок Алеі Перамогі. Каля дому нумар 11 кіроўца наехаў на 32-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.

 

У ходзе дачы паказанняў кіроўца сказаў, што не чакаў, што жанчына з’явіцца на скутары на пешаходным пераходзе і не змог нічога зрабіць для прадухілення ДТЗ. Пасля аварыі жанчыну даставілі ў траўматалагічнае аддзяленне цэнтральнай бальніцы горада Ліды. Па словах медыкаў, пагрозы яе жыццю няма.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)