Заснавальнік кампаніі Symbal.by Павел Белавус асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у незарэгістраванай акцыі (ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ), паведамляе сайт Symbal.by.
Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада каля 11.00, калі ён прыйшоў на выклік у міліцыю. Учора пачаўся суд над Белавусам. Высветлілася, што яго абвінавацілі па двух артыкулах КаАП:
19.11 (распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць)
19.12 12 (незаконны выраб і/або распаўсюджваньне мэтодык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прыладаў і выбуховых рэчываў).
Паводле папярэдняй інфармацыі, Павел Белавус быў арыштаваны за тое, што адправіў па пошце кнігу рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», якую ўлады прызналі экстрэмісцкай 31 сакавіка 2021 года. Кніга « Беларуская нацыянальная ідэя» — гэта зборнік інтэрв’ю з экспертамі, якія былі запрошаны падзяліцца сваімі думкамі аб беларускім этнасе падчас радыеэфіру.