Беларускі палітык Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю ВВС прызнаў, што беларускія памежнікі маглі дапамагацьмігрантам незаконна перасекаць мяжу. Паводзіны беларускага боку ён патлумачыў славянскім паходжаннембеларускіх жаўнераў і нібыта спачуваннем да нелегальных мігрантаў.

 

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што не запрашае мігрантаў у Беларусь і не мае намеру спыняць іх на тэрыторыі Беларусі, калі іх пункт прызначэння — краіны Еўрасаюза.

 

Ужо некалькі месяцаў на польска-беларускай мяжы працягваецца міграцыйны крызіс, штучна выкліканы Аляксандрам Лукашэнкам. Мігранты з пераважна краін Блізкага Ўсходу намагаюцца нелегальна перасекчы мяжу пры падтрымцы беларускіх спэцслужбаў і памежнікаў, парушаючы тым самым польскае заканадаўства і заканадаўства Еўрасаюза.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)