Як паведамляе Анна Міхальска, прэс-сакратар Польскай памежнай службы 79 грамадзян Беларусі падалі хадайніцтвы аб міжнароднай абароне або заявілі аб падачы такіх заявак у бліжэйшы час.

 

Прэс-сакратар памежнай службы Польшчы адзначыла, што рэпрэсаваныя беларусы, якія шукаюць дапамогі ў Польшчы, атрымліваюць яе ўвесь час.

 

Варта адзначыць, што міграцыйны крызіс, штучна выкліканы Аляксандрам Лукашэнкам, доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Мігранты пераважна з краін Блізкага Ўсходу прабуюць нелегальна перасекчы мяжу, парушаючы такім чынам польскае заканадаўства і заканадаўства ЕС.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)