101 год таму адбылася адна з важнейшых гістарычных падзей у гісторыі беларускага народа. Аднак дасюль гэта дата амаль не прысутнічае ў калектыўнай памяці беларусаў. Чаму так склалася?

У камуністычную эпоху гэтая тэма амаль не ўзгадвалася. Толькі пасля распаду “чырвонай імперыі”, шмат у чым дзякуючы незалежным беларускім даследчыкам, удалося надаць агалосцы тыя падзеi. Сёння, у сітуацыі, калі афіцыйная дзяржаўная гістарыяграфія паставіла перад сабой мэту рэабілітаваць камунізм, мы ўсё яшчэ не можам казаць аб аднаўленні памяці і аддаванні пашаны тым, хто праліў сваю кроў за незалежную Беларусь. У школьных падручніках надалей у тым жа савецкім духу напісана, што “паўстання не было, не было ніводнага стрэлу з абодвух бакоў”.

Падчас польска-савецкай вайны 1919-1921 гадоў беларускі горад Слуцк некалькі разоў знаходзіўся пад уладай бальшавікоў, а затым у складзе Польшчы. Саветы жорстка змагаліся з любымі праявамі беларускасці на гэтых землях. Палякі ж даволі прыхільна ставіліся да дзейнасці беларускіх нацыянальных колаў, таму ў гэты час аднавіў сваю дзейнасць Беларускі нацыянальны камітэт. Дзякуючы асветніцкай дзейнасці БКН усё больш людзей даведалiся пра ідэю беларускай незалежнасці.

Бальшавіцкая палітыка «ваеннага камунізму» прывяла да разбурэння эканомікі і парушыла існуючую сацыяльную структуру, што сустрэлася з адпаведным адказам з боку мясцовага насельніцтва. Больш за тое, Слуцк быў буйным цэнтрам беларускага незалежніцкага руху. Менавіта ў гэтых раёнах значная група сялян падтрымала ідэю самавызначэння, і з 14 па 15 лістапада 1920 г. тут быў арганізаваны з’езд беларускіх палітычных партый. 

Варта падкрэсліць, што кіраўнікі паўстання на Случчыне былі актыўнымі дзеячамі ў беларускіх колах на эміграцыі.

27 лістапада пачалося ўзброенае паўстанне беларусаў супраць бальшавікоў. Падчас ваеннай кампаніі Слуцкая брыгада паспяхова атакавала наступаючыя сілы Чырвонай Арміі ў раёне Капыля, Цімковічаў і Вызны. У гэтай мясцовасці бальшавікам прыйшлося адысці. Паўстанцы мелі падтрымку сярод мясцовага насельніцтва, але зброі і боепрыпасаў ім відавочна не хапала.

У выніку ваенных дзеянняў сілы Слуцкай брыгады нават захапілі некалькі важных мясцiнаў у гэтым раёне. Адначасова з дзейнасцю брыгады актыўна пачало падтрымліваць паўстанне мясцовае насельніцтва. У выніку снежаньскага наступлення Чырвонай Арміі брыгада была вымушана адысці на тэрыторыi, занятыя Войскам Польскім. 

Па мірнай дамове ў Рызе ад 12 кастрычніка 1920 г. уся ўсходняя Беларусь была перададзена бальшавікам. Праціўнікі федэралісцкай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага, якія жадалі стварыць саюз паміж Польшчай і дзяржавамі, пабудаванымі на руінах Расійскай імперыі, свядома аддалі гэтую частку Беларусі бальшавікам. У гэтай сітуацыі польскай дзяржаве было лягчэй праводзiць палiтыку асіміляцыi беларускага насельніцтва.

Слуцкае паўстанне было ўнікальным тым, што гэта не быў тыповы «галодны бунт», з якім мы часта мелі справу ў Расіі падчас грамадзянскай вайны, але гэта было таксама  iдэйнае паўстанне. Адважуся сказаць, што паўстанне беларускіх сялян супраць бальшавіцкай улады было не толькі рэакцыяй на палітыку «ваеннага камунізму», але і першым беларускім нацыянальна-вызвольным паўстаннем пасля 1863-1864 гг. 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)

пра аўтара

Władysław Boradyn

Władysław Boradyn

Cтудэнт Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Актывiст Фонду «Młode Kresy» i cябра Саюза палякаў на Беларусі. Стваральнік і рэдактар блога nowogrodczyzna.jimdo.com, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя польскай гісторыі і культурнай спадчыны Навагрудчыны.