МЗС Францыі: Пуцін паабяцаў націснуць на Лукашэнку.
Падчас тэлефоннай размовы з Эмануэлем Макронам Пуцін паабяцаў націснуць на Лукашэнку.
Як паведамляе Reuters, міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што Расія павінна аказаць ціск на Беларусь, каб спыніць міграцыйны крызіс.
У інтэрв’ю тэлеканалу LCI кіраўнік МЗС Францыі заявіў, што Расея павінна аказаць ціск на Беларусь, а таксама адзначыў, што Уладзімір Пуцін паабяцаў гэта зрабіць падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы ўвайшоў у цяжкую фазу, калі сотні мігрантаў адправіліся да памежнага пераходу Брузгі ў Беларусі, які прымыкае да польскага пераходу ў Кузьніцы. Беларускія службы выціснулі мігрантаў у лес і прымушаюць іх незаконна перасякаць мяжу. Яны інструктуюць, дзе і як перасякаць мяжу. Вядомыя таксама выпадкі аснашчэння мігрантаў беларускімі афіцэрамі светла-шумавымі гранатамі, выпадкі дапамогі ў нападзе на польскі бок, які абараняе мяжу.