У інтэрв’ю ВВС Аляксандр Лукашэнка таксама спаслаўся на апошнія заявы прэзідэнта Расіі.
Падчас інтэрв’ю Лукашэнка адмаўляў, што Пуцін раіў яму пайсцi на дыялог з апазіцыяй.
«Як толькі Пуцін і Навальны сядуць за стол перамоваў, я адразу пачну перамовы са Святланай Ціханоўскай», — сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, раней Уладзімір Пуцін заклікаў афіцыйны Мінск да дыялогу з апазіцыяй. Прэзідэнт Расіі падчас сустрэчы ў МЗС Расіі сказаў: “Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі, хоць і супакоілася ўнутры краіны, але, тым не менш, праблемы ёсць, і мы выдатна разумеем гэта і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй”, – заявіў Пуцін.