Беларуская мастачка з Гродна Руфіна Базлова трапіла шорт-ліст прэміі Allegro 2021

Allegro Prize – міжнародны конкурс візуальных мастацтваў, арганізаваны Allegro ў супрацоўніцтве з Contemporary Lynx – міжнародным незалежным часопісам, прысвечаным мастацтву, фатаграфіі, культуры, калекцыянаванню і дызайну. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала мастачка з Гродна Руфіна Базлова.

Мэтамі конкурсу з’яўляюцца: падтрымка і папулярызацыя візуальнага мастацтва, папулярызацыя творчасці мастакоў сярод шырокай аўдыторыі, падтрымка новых талентаў, даць ім магчымасць засяродзіцца выключна на мастацкай дзейнасці.

Арганізатары атрымалі больш за 1600 заявак з 90 краін свету.

Сярод твораў Руфінай — творы, прысвечаныя мітынгоўцам, якія сабраліся ля стэлы ў Менску летам 2020 года, палітвязню, мастаку, перформеру Алесю Пушкіну, Міс Беларусь 2008, Вользе Хіжынковай, якая летам была змешчана ў ІВС за яе пазыцыю і крытыку рэжыму, Вольнаму задзіночанню спартоўцаў, самаму вядому жаночаму трыюмвірату Беларусі – Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Вераніцы Цапкала.

Некаторыя творы мастачкі можна было ўбачыць падчас вулічнай выставы ў Вільні, арганізаванай Віленскай ратушай і Цэнтрам культуры Скрыжаванні.

Праца Руфіны прысвечаная Алесю Пушкіну была выстаўлена на дабрачынны аўкцыён, арганізаваны тэлеграм-каналам @by_culture. Пераможца перадаў працу ў музей Вольнай Беларусі.

На конкурс Allegro Prize былі прадстаўлены творы Святлана – мой прэзідэнт, Камуфдяж, Перамен – прысвечаная дыджэям “Перамен” і інш.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 7 снежня.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)