Акцыя салідарнасці з арыштаванымі актывістамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам пройдзе ў сталіцы Падляшша ў гэты чацвер.

Кожны ўдзельнік акцыі зможа напісаць і даслаць зняволеным актывістам паштоўку, выказаўшы тым самым падтрымку вязням рэжыму Лукашэнкі.

Супраць актывістаў Саюзу палякаў былі выстаўленыя абвінавачанні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Распальванне варожасці»). За гэта лідарам польскай меншасці ў Беларусі пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы.Праваабаронцы прызналі Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута палітвязнямі.

Акцыя салідарнасці пачнецца а 18:00 каля помніка кс. Ежы Папялушкi.

Fot. bialoruskidom.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)