Як паведамляе Польская памежная служба ў сваім афіцыйным твітэры, мігранты па-ранейшаму намагаюцца нелегальна трапіць на тэрыторыю Еўразвязу.

 

Учора, 23 лістапада, шматлікая група нелегалаў спрабавала перасекчы мяжу на ўчастках, якія ахоўваюцца польскімі памежнікамі ў Мельніку і Дубічах Цэркеўных. Паводле звестак польскага боку, каля 19.00 група з 100 мігрантаў спрабавала прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Як падкрэслілі ў памежнай службе Польшчы, паводзіны замежнікаў былі вельмі агрэсіўнымі, у польскіх памежнікаў паляцелі камяні і іншыя прадметы. Напад кантралявалі беларускія службы.


Усяго за апошнія суткі на польска-беларускай мяжы зафіксавана 267 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)