Як паведамляе прэс-служба райвыканкама ў Лідзе, праект будаўніцтва пуцепровада па вул. Чырвонаармейскай не замарожана, аднак працэс будаўніцтва будзе падоўжаны.
Як паведамляе «Лідзкая газета» са спасылкай на крыніцы ў райвыканкаме, лідзкія чыноўнікі перадаліпраектную дакумэнтацыю ў Менск на праверку, якая будзе доўжыцца адзін месяц. Дакладны часпачатку будаўніцтва пуцепровада пакуль не паведамляецца. Акрамя таго, Лідскі райвыканкамзвярнуўся да абласных структур з хадайніцтвам аб уключэнні аб’екта ў абласную інвестыцыйнуюпраграму да 2022 года.
Уладальнікі прыватных дамоў, якія ўваходзяць у зону забудовы, былі апавешчаныя аб неабходнасціпераезду на выбраных імі ўмовах. Паводле папярэдняй інфармацыі, будзе знесена ажно восем жылых дамоў.