А гадзіне 18.00 27 лістапада 2021 г. ў Варшаве, каля помніка Тадэвуша Касцюшкі (Plac Żelaznej Bramy), адбудзецца святкаванне Дня Герояў – Дня Слуцкага Збройнага Чыну.

 

У гэты дзень у 1920 годзе пачалося паўстанне слуцкіх сялянаў пад бел-чырвона-белым сцягам супраць бальшавікоў у абарону Беларускае Народнае Рэспублікі. Сёлетняе святкаваннe Дня Герояў у Варшаве – гэта акцыя салідарнасці з беларускім народам, які ў цяжкіх умовах змагаецца і сёння за Незалежнасць, Правы і Свабоду! За нашу і вашу свабоду! Жыве Беларусь!

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)