Следчы камітэт Беларусі прапануе выносіць абвінавачаным завочнае пакаранне.

У Беларусі распрацоўваецца закон, які дазваляе выносіць прысуд завочна, то бок без прыцягнення асобы асабіста да суда.

Новыя прапановы па ўнясенні зменаў у закон унёс Следчы Камітэт. Такую інфармацыю паведаміў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч у інтэрв’ю аднаму з дзяржаўных тэлеканалаў:

«Не выкананы прынцып непазбежнасці крымінальнага пакарання за злачынства: тут ён учыніў злачынства, з’ехаў і жыве спакойна. Нават па запыце блока праваахоўных ворганаў іх не выдаюць па палітычных матывах. Аднак прапануецца змяніць заканадаўства, каб у краіне маглі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, то бок асудзіць. Суд завочна прызначае канкрэтнае пакаранне. Вядома, ён будзе за мяжой, яго, вядома, не выдадуць, але тое, што яго асудзілі на два-тры гады… пакіне адбітак»

Паводле Аляксандра Вальфовіча, гэтая ініцыятыва ўжо атрымала падтрымку ў Вярхоўным судзе і Пракуратуры. Падрабязнасці рашэння будуць абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, куды ўваходзіць і Лукашэнка.

Варта адзначыць, што перад агучваннем дадзенай інфармацыі ў эфіры наўпрост было зададзена пытанне аб асуджэнні апазіцыйных уцекачоў, гэта падкрэслівае, што за такім рашэннем стаяць выключна палітычныя прычыны. Цяпер за межамі Беларусі тысячы беларусаў, якім на тэрыторыі Беларусі можа пагражаць крымінальная адказнасць, найбольш вядомыя справы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, у дачыненні да якіх распачатыя справы аб «прысвойванні ўлады» ці «экстрэмізме».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)